Мігранты пераадольваюць бар'ер з калючага дроту ўздоўж мяжы з Сербіяй

21 февраля 2016

Венгерская паліцыя паведамляе, што ўсё большая колькасць мігрантаў пераадольвае бар'ер з калючага дроту, што ўлады ўзвялі ўздоўж мяжы з Сербіяй. Толькі ў студзені з венгерскага боку мяжы выявілі 550 мігрантаў. За першыя 20 дзён лютага іх колькасць перавысіла 1 200 чалавек. Як вядома, летась у краіны ЕС прыбылі звыш мільёна мігрантаў. У пятніцу ўрад Аўстрыі вызначыў ліміт на колькасць бежанцаў, якія маюць права прасіць аб даванні прытулку. Размова ідзе пра 80 заяў за суткі.