Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 8 студзеня

4 января 2022

Вырашаць жыллёва-камунальныя, юрыдычныя, бытавыя і іншыя праблемы дазваляюць суботнія прамыя тэлефонныя лініі. 

Так, у сталіцы  8 студзеня з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак, на пытанні жыхароў цэнтральнага рэгіёна - намеснік губернатара Аляксандр Кручанаў. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці арганізуецца кожную суботу.