Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 19 сакавіка

15 марта 2016

Вырашыць праблему адным званком. Такой магчымасцю можна скарыстацца падчас прамых тэлефонных ліній. Традыцыйна пройдуць яны ў гэтую суботу, 19 сакавіка, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У мэрыі на сувязь выйдзе першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі можна з дзевяці да дванаццаці гадзін, набраўшы нумар тэлефона, які зараз на экране.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў рэгіёна выслухае намеснік губернатара Віктар Сірэнка. Нагадаем, звярнуцца да кіраўніцтва сталіцы і цэнтральнага рэгіёна па тэлефоне можна кожную суботу.