Еўразійская інтэграцыя краін-удзельніц СНД задзейнічала рэгіянальны ўзровень

2 октября 2013

Еўразійская інтэграцыя краін-удзельніц СНД задзейнічала глыбейшы - рэгіянальны ўзровень. Дэлегацыя прадстаўнікоў адміністрацыйных акруг дзяржаў Садружнасці гэтымі днямі здзяйсняе азнаямленчы тур па Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Знаёмяцца чыноўнікі з аб'ектамі эканомікі і вытворчасці. А таксама з дзейнасцю свабодных эканамічных зон.


Адным з ключавых момантаў тура з'яўляецца больш падрабязнае і амаль асабістае азнаямленне з механізмам працы беларускіх эканамічных праектаў. У тым ліку і трансмежных, на ўзроўні якіх задзейнічаны сувязі і перспектывы супрацоўніцтва.