Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 14 ліпеня

10 июля 2018

Вырашыць актуальныя пытанні пры дапамозе тэлефоннага званка падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу, 14 ліпеня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У сталіцы з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан адкажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак. Нумар тэлефона на экране.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць вострыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.