Праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы пройдзе на тэрыторыі Беларусі

18 января 2022
Для праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы на тэрыторыю Беларусі пачалі прыбываць падраздзяленні са складу Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, - паведамілі ў Мінабароны нашай краіны. Паводле зацверджанай задумы, праверка пройдзе ў некалькі этапаў. Тэхніку і вайскоўцаў ужо сустрэлі беларускія калегі.   

І сёння ж для ваенных аташэ, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны Беларусі, пройдзе брыфінг на тэму маючай адбыцца праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі нашай краіны.