Разгадаць код Сапегі і даведацца пра літаратурныя навінкі. Што чакае гасцей Дня беларускага пісьменства?

27 августа 2019
Помнік Льву Сапегу, маштабны гістарычны квест і старажытныя паштоўкі. І гэта толькі частка праектаў, якія прэзентуюць на Дні пісьменства ў Слоніме. Пачнецца свята  з уручэння галоўнай літаратурнай узнагароды - Нацыянальнай прэміі. А далей праз тэатральныя перформансы гасцей чакае падарожжа ў часе: паспрабуюць вырабіць паперу XVI стагоддзя, убачаць друкаваныя станкі XVIII стагоддзя. Артысты эстрады і заслужаныя калектывы падхопяць канцэртны марафон. Паралельна пройдзе і гастрафэст, а завершацца маштабныя гулянні  маляўнічым феерверкам.

У суботу ў Слоніме адкрыецца кнігарня (яна ўжо працуе ў тэставым рэжыме). Адбудзецца міжнародная навукова-адукацыйная экспедыцыя і традыцыйны круглы стол з удзелам літаратараў блізкага і далёкага замежжа.