Праверка боегатоўнасці ва Узброеных сілах Беларусі: праводзіцца авіяразведка мясцовасці пры дапамозе беспілотных комплексаў

16 марта 2024

Ва Узброеных сілах Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці. Асабовы склад аднаго з падраздзяленняў механізаванай брыгады праводзіць авіяразведку мясцовасці пры дапамозе беспілотных комплексаў. Таксама праходзіць патруляванне занятага раёна і выкананне засадных дзеянняў.

Цяпер асноўныя намаганні вайскоўцаў накіраваныя на падрыхтоўку да выканання баявых задач. У планах - вучэбныя стрэльбы, у тым ліку з мінамётаў.