Праверыць звесткі аб сабе ў спісе выбаршчыкаў можна з 9 лютага. Як гэта зрабіць?

9 февраля 2024

Падрыхтоўка да адзінага дня галасавання ў Беларусі ў самым разгары. З 9 лютага кожны выбаршчык можа звярнуцца ва ўчастковую камісію, каб удакладніць унесеныя звесткі аб ім.

У асобны спіс увойдуць тыя грамадзяне, якія выкажуць жаданне галасаваць дома. З просьбай аб галасаванні дома можна звярнуцца ва ўчастковую камісію і перадаць просьбу праз іншага чалавека. Зрабіць гэта можна з пачатку работы камісіі і да 18 гадзін 25 лютага.

Забараняецца выносіць выдадзены бюлетэнь за межы памяшкання для галасавання, а таксама здзяйсняць фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня. Парушэнне караецца штрафам да 15 базавых велічынь.

Таксама грамадзянам варта ўлічыць, што ў цяперашнюю выбарчую кампанію наўзамен сапсаванага выдадуць толькі адзін бюлетэнь.

 



 

 


Тэгі:

#Выборы 2024