Супрацьстаяць тэрарызму ў любым праяўленні

30 октября 2014

У Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы, каб супрацьстаяць тэрарызму ў любым праяўленні. Самая вострая праблема сучаснага свету сёння абмяркоўваецца ў Мінску. На міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі сабраліся прадстаўнікі без перабольшання ўсіх сфер дзяржавы і грамадства, каб выпрацаваць агульныя падыходы ў супрацьстаянні тэрарызму. Мінск чарговы раз стаў пляцоўкай для наладжвання міру. Эксперты з усіх куткоў Старога і Новага Свету абмяркоўваюць формы гарантавання ўнутранай і знешняй бяспекі дзяржаў.

Мар'яна Качубей, старшыня Навукова-кансультатыўнага савета пры АТЦ СНД: З пункту гледжання найболей сур'ёзных пагроз мы больш за ўсё заклапочаныя тэрарыстычнай актыўнасцю такой арганізацыі, як Ісламская дзяржава Ірана і Лівана. У найноўшай трактоўцы - ІДІЛ. Гэтая арганізацыя праяўляе надзвычай высокую актыўнасць, якая звязана з баявымі дзеяннямі. Гэта не той фармат тэрарызму, да якога мы прывыклі. Гэта ваенна-палявыя (ваенныя) аперацыі. І, вядома ж, тыя дзяржавы, якія знаходзяцца ў цэнтральна-азіяцкім поясе, вельмі ўважліва ставяцца да дзеянняў гэтай групоўкі, бо баявыя дзеянні вядуцца ў непасрэднай блізкасці ад іх межаў.

Ужо заўтра на палігоне Светлы гай удзельнікі канферэнцыі азнаёмяцца з практычным бокам праблематыкі. На выпрабавальнай пляцоўцы МНС пройдуць вучэнні спецпадраздзяленняў антытэрарызму. Пры гэтым, як заяўляецца, прадоўжыцца міжкультурны, міжнацыянальны і міжканфесійны дыялог. Эксперты чакаюць ад форуму пэўных прапаноў і выпрацовак па тэме процідзеяння чуме 21 стагоддзя.