Адбыўся 49-ы абласны злёт атрадаў юных інспектараў руху

29 апреля 2021

Як бяспечна кіраваць веласіпедам, пераходзіць праезную частку і аказваць першую медыцынскую дапамогу - ведаюць юныя інспектары дарожнага руху. Свае навыкі яны прадэманстравалі на 49-м абласным злёце, які аб'яднаў 23 каманды з усіх раёнаў цэнтральнага рэгіёна і горада Жодзіна. Дарэчы, удзельнікі (а гэта вучні 4-9 класаў)  зараз адпачываюць у дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Для атрадаў  тэматычная змена "Маршрутамі бяспекі".

У выніку  перамагла каманда юных інспектараў дарожнага руху Смалявіцкага раёна. На другім месцы  Клецкі раён, на трэцім - Нясвіжскі.  Прызёры прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе. Ён пройдзе напрыканцы мая.