Прамысловы гігант раёна, адзін з галоўных падаткаплацельшчыкаў у мясцовы бюджэт. У чым сакрэт поспеху прыватнай кампаніі ў Дзятлаве?

19 октября 2023

У рамках ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект" у Дзятлаве інвестуюць у развіццё новай інавацыйнай вытворчасці энергазберагальных труб. Прыватная кампанія асвойвае выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі для пракладкі цепласетак, газу і водазабеспячэння. Кошт праекта - больш за 6 млн рублёў, пасля яго рэалізацыі з'явяцца новыя высокакваліфікаваныя рабочыя месцы і дадатковыя падатковыя паступленні ў раённы бюджэт. Як інвестыцыі ў вытворчасць развіваюць эканоміку малых гарадоў - у рэпартажы Юрыя Карняловіча (відэа).