Фінал чатырох Кубка Беларусі па гандболе стартуе ў Брэсце

5 мая 2023

Вялікі гандбол у Брэсце! Фінал чатырох Кубка Беларусі рыхтуецца прыняць мясцовы палац спорту "Вікторыя".

Дзеючы ўладальнік трафея - мінскі СКА - выйдзе на паркет супраць "Гомеля", гэтыя клубы першымі паспрачаюцца за выхад у вырашальны матч, пачатак паядынку ў 15:30. А ў 18 гадзін гаспадары пляцоўкі - гандбалісты "Мяшкоў Брэст" - пачнуць сустрэчу з другім калектывам армейцаў - "БДУФК-СКА". Брэстаўчане, адзначым, бралі Кубак 13 разоў, што больш не ўдавалася ніводнаму іншаму клубу.

Прамыя трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5", матч за трэцяе месца і фінал пройдуць у суботу. Уваход на трыбуны свабодны.