Вырабляць грузінскія віны на ўмовах франчайзінгу сталі ў Беларусі

9 марта 2013
Пабудаваныя вінныя склепы ў 1875 годзе і дагэтуль належаць роду Багратыёне. Менавіта ў адной з такіх бочак віно з гэтага завода адправілася на выставу ў Брусель на конскай павозцы. І атрымала там залаты медаль.
Дзясяткі тысяч гектараў і больш зв 500 сартоў вінаграду. Назвы, якія гучаць, як песня. Грузія па праве лічыцца радзімай вінаробства. Акрамя буйных дзяржаўных заводаў, прыватную вінарню лёгка знайсці амаль у кожным двары. Такія судзіны - ёмістасцю каля ста літраў - маглі заставацца зачыненымі да 50 гадоў.
У кожным рэгіёне Грузіі віно асаблівае, гэта гонар і крыніца прыбытку. Назва месца, дзе выраблены напой, размяшчаецца на бутэльцы, з'яўляецца брэндам і кантралюецца законам. 18 абласцей паходжання вінаў зарэгістраваныя ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці Грузіі.
Акрамя традыцыйнай тэхналогіі вырабу, распаўсюджаны еўрапейскі метад: грузіны пазычылі яго ў Еўропе ў 19 стагоддзі. Пасля збору ўраджаю з ягад выціскаецца сок. Далей - закісанне ў драўляных або металічных бочках. Такое віно мае больш прадказальны, роўны, звыклы густ. Яно ідзе на еўрапейскі рынак без затрымак. У гэтым склепе даўжынёй каля васьмі кіламетраў ідэальныя натуральныя ўмовы для захоўвання віна.
Тут дастсткова нарадзіцца, каб стаць самелье і вінаробам. Без віна не садзяцца за стол нават у горнай Сванетыі. Гэтыя горы, мабыць, адзіны рэгіён Грузіі, дзе не расце вінаград. А таму Сванетыя не можа пахваліцца традыцыямі вінаробства. Пару гадзін шляху, мякчэйшы клімат і... знакамітыя вінаграднікі. Мегрэлія, Аджарыя, Кахеція. У апошняй вырошчваюць дзве трэці грузінскага вінаграду. Мясцовыя доўгажыхары бачаць прычыну свайго здароўя ў жыватворнай сіле Сапераві.
Грузія была асноўным пастаўшчыком віна спачатку ў царскую Расію, потым на постсавецкую прастору. Сёння Беларусь адкрывае для партнёраў з Грузіі рынак Мытнага саюза. Мінскі завод ігрыстых вінаў выпускае грузінскія віны на ўмовах франчайзінгу. Эксперты ўпэўніваюць, што ў якасці гэтай прадукцыі можна не сумнявацца.