Праграма "Добрай раніцы, Беларусь!" адзначае 25-годдзе. Віншуем калег!

28 декабря 2022

25 гадоў таму ўпершыню на беларускім тэлебачанні прагучала прывітанне "Добрай раніцы, Беларусь!". Сёння адзінае ранішняе шоу ў краіне, якое выходзіць у прамым эфіры, святкуе юбілей.

Фармат, які даўно палюбіўся беларусам, мяркуючы па рэйтынгах, называлі ў 1997 годзе эксперыментальным і нават спартыўным, бо ствараўся праект на базе аб'яднання менавіта спартыўных праграм. На рахунку кожная секунда, калі трэба абудзіць усю краіну. За 25 гадоў аблічча шоу змянялася, змяняліся героі і нават студыі. З павільёна-соткі пераехалі ў прасторную студыю "600 метраў". Тут пачынаецца магія раніцы - глядач трапляе ў клапатлівыя жаночыя рукі.

Тры пары вядучых - Ніна Мажэйка і Вольга Венская, Ганна Квілорыя і Мар'яна Муранкова, Кацярына Антонава і Таццяна Матусевіч - клапоцяцца аб нашым настроі ў будныя дні. А за раніцу суботы на выездзе адказвае нязменная вядучая праекта Святлана Бароўская. У пошуках гісторый яна заходзіць у дом і нават падвал да простых беларусаў.

Вялікая каманда праекта працуе на стыку жанраў: аб'ядноўваюць інфармацыйны і забаўны кантэнт. Вядучыя "Добрай раніцы, Беларусь!" рэгулярна мяняюць амплуа і здымачныя лакацыі, але самае галоўнае - знаходзяць цікавых герояў. І сёння свой юбілей сустракаюць на працы з 6 да 9 раніцы.

Глядзіце святочны эфір праграмы з удзелам аўтараў і стваральнікаў праекта. А таксама любімую праграму павіншуюць зоркі айчыннага шоу-бізнесу.