Кубак СНД па зімовым плаванні праходзіць у Мінскім раёне

16 декабря 2023

Вёска Волкавічы пад Мінскам - месца прыцягнення для сапраўдных экстрэмалаў. Напярэдадні тут стартаваў Кубак СНД па зімовым плаванні. Каля 150 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі і Расіі. Зімовае плаванне ў дзвюх краінах, дарэчы, зараз толькі набірае абароты і становіцца папулярным сярод насельніцтва. Бо, як адзначаюць удзельнікі-экстрэмалы, яны практычна не хварэюць.

У ледзяной вадзе яны плаваюць не першы год, таму ўжо паказваюць добрыя вынікі на фінішы і нават устанаўліваюць сусветныя рэкорды.

Спаборніцтвы прадоўжацца да нядзелі. У праграме - плаванне брасам, вольным стылем, батэрфляем, а таксама эстафеты