Праязныя новыя, а тарыфы ранейшыя

22 января 2014
Электронныя праязныя, па якіх мы будзем расплачвацца за праезд у сталічных трамваях з першага лютага, будуць без абмежавання колькасці паездак. Але далей гэта сістэма зменіцца. Пра гэта сёння расказалі на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі Мінсктранса. Як адзначылі спецыялісты, нягледзячы на тое, што смарт-карта аплачана пры куплі ў кіёсках, падносіць яе да валідатараў абавязкова. Толькі так фіксуецца факт аплаты праезду.

Адзначым, што электронная сістэма аплаты праезду для ўсіх відаў наземнага транспарту ў сталіцы будзе ўведзена толькі да канца лета.