Праезд ў грамадскім транспарце сталіцы даражэе на 5 капеек

20 декабря 2016
Новая цана за праезд  ў грамадскім транспарце сталіцы. Ужо заўтра тарыфы павысяцца  на 5 капеек. Так, талон на праезд у аўтобусе, тралейбусе і трамваі будзе каштаваць 55, а  жэтон у  метро – 60 капеек. Такую ж суму трэба будзе заплаціць і за перавоз ручной паклажы ў наземным і падземным транспарце. Квіткамі ж па папярэдніх тарыфах можна карыстацца яшчэ на працягу 30 сутак. Дарэчы, апошні раз праезд у гарадскім транспарце павялічваўся год таму, у снежні. Для зручнасці і камфорту пасажыраў Мінсктранс распрацаваў пяць новых відаў праязных. Безлімітныя -  на суткі,  двое, трое і дзевяноста сутак. Імі можна будзе  карыстацца з заўтрашняга дня  на працягу  выбранага часу  ў тралейбусах, трамваях ці аўтобусах – у тым ліку экспрэс-маршрутаў.