Партызанскі раён - найлепшы ў сталіцы - па выніках мінулага года

11 апреля 2018

На яго тэрыторыі зарэгістравана 142 прадпрыемствы. 20 з іх - рэспубліканскага значэння. Лідары па эканамічных паказчыках Трактарны, Маторны, Электратэхнічны заводы і харчовыя фабрыкі. Пятая частка прадукцыі, выпушчанай у Мінску летась, - на рахунку менавіта Партызанскага раёна. Чвэрць - інавацыйная. Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару. За высокія сацыяльна-эканамічныя паказчыкі адзначаны 18 прадпрыемстваў.

Сярэдняя зарплата ў Партызанскім раёне зараз перавышае тысячу рублёў. За мінулы год ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю 18 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку для шматдзетных сямей.