Праект "Студэнт БДМУ на тыдзень" стартаваў у Беларускім медуніверсітэце

29 марта 2022
У Беларускім дзяржаўным медуніверсітэце стартаваў другі сезон праекта "Студэнт БДМУ на тыдзень". ВНУ аб'яднала старшакласнікаў з усіх куткоў краіны, якія мараць асвоіць медыцынскую справу. За пяць дзён маладыя людзі наведаюць анатамічны музей, правядуць доследы ў лабараторыі, атрымаюць веды ў галіне генетыкі. Для ўдзелу ў конкурсе школьнікі дасылалі матывацыйныя лісты на тэму "Як навуковыя дасягненні паўплывалі на сучасную медыцыну". У гэтым сезоне ўдзельнікаў прымаюць лячэбны і стаматалагічны факультэты.