Зборная Беларусі па цяжкай атлетыцы атрымала 10 алімпійскіх ліцэнзій у Рыа

30 ноября 2015

Зборная Беларусі па цяжкай атлетыцы вяртаецца з чэмпіянату свету ў Х'юстане з максімальнай колькасцю алімпійскіх ліцэнзій.

Такім чынам, мужчынская каманда можа рыхтаваць да Рыа 6 спартсменаў, а жаночая - 4. Па выніках форуму беларусы занялі 8-е месца ў агульнакамандным заліку. Мужчынская каманда ўпершыню ў гісторыі стала другой. Нагадаем, адзіны медаль найвышэйшай пробы нашай зборнай прынёс Вадзім Стральцоў у катэгорыі да 94-х кілаграмаў. З гэтым дасягненнем чэмпіёна павіншаваў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ў актыве нашай каманды два чацвёртыя месцы: у Анастасіі Новікавай і ў Аляксандра Венскеля. Дарэчы, Аляксандр усяго адзін кілаграм не дабраў да бронзы. Адзначым, што ліцэнзіі на Алімпійскія гульні не імянныя, а камандныя.