Праект абноўленай Канцэпцыі нацбяспекі абмеркавалі на дыялогавай пляцоўцы ў Мінску

12 апреля 2023

"Канцэпцыя нацбяспекі ўвабрала ў сябе не толькі літару, але і дух  Асноўнага закона краіны". Такім меркаваннем падзяліўся  намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў. Абноўлены дакумент абмеркавалі на дыскусійнай пляцоўцы з калектывамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Эксперты вывучылі праект, адзначыўшы, што ён адпавядае абноўленай Канстытуцыі, адлюстроўвае ролю і значэнне Усебеларускага народнага сходу. У дакуменце шмат увагі надаецца пытанням  гарантавання ваеннай, сацыяльнай, дэмаграфічнай, экалагічнай і біялагічнай бяспекі.

Абмеркаванне праекта Канцэпцыі нацбяспекі ў навуковай і экспертнай супольнасці праходзіць з сакавіка. Азнаёміцца з ім можа кожны. Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым партале.