Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі зараз і ў аўдыязапісе

5 января 2022
Каб са змяненнямі ў Асноўны закон краіны змог азнаёміцца кожны, праект прадставілі ў аўдыязапісе. Яго агучылі галасы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Павел Лазовік і Надзея Лысенка. Каб прачытаць усе 49 старонак тэксту, вядучым спатрэбіліся дзве гадзіны. У праекце 148 артыкулаў. Змяненні пачынаюцца з прэамбулы. Азнаёміцца з аўдыяварыянтам праекта Канстытуцыі можна на сайце Прэзідэнта Беларусі і інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Праект абноўленай Канстытуцыі для ўсенароднага абмеркавання з'явіўся ў адкрытым доступе 27 снежня. Азнаёміцца з папраўкамі можна на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ. Пры гэтым любы грамадзянін нашай краіны можа накіраваць свае прапановы па праекце дакумента. Рэферэндум запланаваны на канец лютага.