Праект новай Канстытуцыі да рэферэндуму пройдзе шырокае грамадскае абмеркаванне

14 мая 2021

Сёння прайшло ўжо чацвёртае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядалі прапановы па змяненні палажэнняў Асноўнага закону краіны аб функцыях і паўнамоцтвах парламента. Гістарычная дыстанцыя ўжо пройдзеная, і ёсць магчымасць параўнаць тое, што было з галоўным дакументам, калі яго прымалі, і як сёння галіны ўлады ўзаемадзейнічаюць. Аб чым гаварылі ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўнікі аўтарытэтнай каманды - ведае Віялета Сакаловіч.

Чуць адно аднаго важна і ў пытаннях унутранага парадку. Чацвёртае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі, дзе прадстаўнікі аўтарытэтнай каманды абмяркоўвалі чацвёртую главу чацвёртага раздзела. Не супадзенне лічбаў, а выразнае планаванне працы.

Такім чынам, галоўныя акцэнты, якія сёння прагучалі. Усебеларускаму народнаму сходу прапаноўваецца надаць канстытуцыйны статус. Пры гэтым дэлегаты будуць абірацца на 5 гадоў. Ідэя абмежаваць магчымасць дэпутата працаваць у выканаўчай галіне ўлады падтрыманая. Як адзначыў Валерый Міцкевіч, складана сумяшчаць працу і там, і там. Самае галоўнае, што гэта парушае прынцып падзелу ўлад. Калі дэпутат прызначаецца працаваць ва ўрадзе ў якасці міністра, да прыкладу, ён удзельнічае ў працы ўрада, то, як ён потым сам у сябе будзе справаздачу прымаць? Узроставы цэнз. Яго змяняць не будуць. Вядома, моладзь ініцыюе пытанні ўзросту, гаворыць рэктар Беларускай акадэміі музыкі Кацярына Дулава.

У Беларусі парламентарыяў прапаноўваецца прыводзіць да прысягі на вернасць народу

Прысяга на вернасць народу. Не выключана, што гэтае палажэнне дапоўніць Канстытуцыю. Гэта агульнапрызнаная практыка. І, вядома, высокі статус парламентарыя. Не знайшла падтрымкі сярод прадстаўнікоў камісіі прапанова аб аднапалатным парламенце.

Кіраўнік дзяржавы неаднаразова падкрэсліваў: дзейнасць камісіі павінна быць максімальна адкрытай для людзей. Маштабная аналітычная праца, у якой задзейнічаная ўся краіна. А камісія акумулюе ўсё, каб занесці выпрацаваныя прапановы па змяненні Асноўнага закону Прэзідэнту да 1 жніўня. Праект новай Канстытуцыі да рэферэндуму пройдзе шырокае грамадскае абмеркаванне на розных узроўнях.