Беларусь адзначае Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі

3 ноября 2019

Беларусь сёння адзначае Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі. Галіне спаўняецца 86 гадоў. Гэта прафесійнае свята для пілотаў, бортправаднікоў, авіядыспетчараў, інжынераў. Бяспека палётаў - візітная картка нашай краіны. У маі ў Нацыянальным аэрапорце была адкрыта другая ўзлётна-пасадачная паласа, якая адпавядае самым высокім міжнародным стандартам. Нацыянальны авіяперавозчык "Белавія" выконвае 55 рэгулярных рэйсаў у 29 краін свету. У наступным годзе з'явяцца і новыя авіярэйсы з Мінска ў гарады Іспаніі, Кіпра і Казахстана.
У 2020 "Белавія" абновіць свой флот. У Мінск прыбудуць сем новых самалётаў Boeing 737 MAX. Новыя судны больш эканамічна расходуць паліва, што ў цэлым дазволіць знізіць цэны на білеты па многіх напрамках. Больш падрабязна пра развіццё беларускай грамадзянскай авіяцыі і сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы  раскажам сёння вечарам у "Галоўным эфіры". 


Неба, самалёт, дзяўчаты і юнакі ў сюжэце духападымальным літаральна!
Пра бязмежную любоў да сваёй справы ў тых, хто штодня ляціць на рабочае месца.
Найвышэйшы ўзровень падрыхтоўкі матэрыялаў. На "Беларусь 1" у гэту нядзелю.