Праект Канстытуцыі вынесуць на грамадскае абмеркаванне

15 марта 2021
На чале Асноўнага закона краіны нашы нацыянальныя інтарэсы, палітычныя і прававыя традыцыі. Сёння, у Дзень Канстытуцыі, пачала працаваць Канстытуцыйная камісія. Рашэнне аб яе фарміраванні прынялі на VI Усебеларускім народным сходзе. З тымі, каму трэба будзе працаваць над галоўным дакументам дзяржавы, сёння сустрэўся Прэзідэнт. За адным сталом больш чым тры дзясяткі спецыялістаў. Менавіта яны прааналізуюць усе ідэі, што паступілі. 
Змяненні ў Канстытуцыю, акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка, уносяць не таму, што дакумент сябе вычарпаў. З ім мы сфарміраваліся як суверэнная мірная дзяржава. Аднак закон трэба актуалізаваць.

Праца над дакументам будзе публічнай і празрыстай 

Падагульніць усе прапановы Канстытуцыйная камісія павінна не пазней за жнівень - верасень. Далей праект вынесуць на грамадскае абмеркаванне. Канчатковы вынік Асноўнага закона краіны прадставяць на рэферэндуме. Ён запланаваны на пачатак наступнага года.