Праект змяненняў у Закон "Аб турызме" плануюць унесці на восеньскую сесію парламента

3 апреля 2019

Аб гэтым сёння заявілі на адкрыцці выставы "Адпачынак-2019". Ключавая навіна - механізм абароны спажыўцоў. На з'яўленні такой меры адбілася банкруцтва буйных турфірм мінулым летам. Зараз замежных тураператараў абавяжуць рэгістраваць юрыдычную асобу ў Беларусі. Яны будуць несці адказнасць па беларускіх законах. 

У выставе "Адпачынак-2019" прымаюць удзел кампаніі з 15 краін. Асноўная тэма беларускага стэнда - II Еўрапейскія гульні.