Праект "Электронная школа" выйдзе за рамкі дзённікаў і часопісаў

30 ноября 2017

Праект "Электронная школа" выйдзе за рамкі дзённікаў і часопісаў і стане адзінай платформай для ўсіх школ і гімназій Беларусі. Як растлумачыў міністр адукацыі Ігар Карпенка, гэта можа быць і праязны дакумент, і аплатны сродак за харчаванне і карыстанне падручнікамі.

Ігар Карпенка, міністр адукацыі Беларусі:

"У нас больш як 3 тысячы школ. Нам патрэбна адзіная сістэма, якая б дазволіла нам не толькі бачыць класны часопіс у разрэзе кожнага класа, але мы б жадалі бачыць дынаміку паспяховасці ў рамках школы, мікрараёна, горада, рэспублікі ў цэлым. Мы б жадалі бачыць дынаміку, як ідзе засваенне праграмы ў разрэзе з каляндарным планаваннем, як праходзіць прамежкавая атэстацыя па чвэрцях".

У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзіць першая міжнародная выстава - "IT у адукацыі", дзе адзіную сістэму прапаноўваюць пашырыць дадатковым відамі паслуг.