Міжнародная дапамога Афганістану

3 сентября 2021

Што датычыццаа далейшых дзеянняў ЗША па Афганістане, то Штаты будуць разглядаць пытанне аб дапамозе Кабулу пасля фарміравання ў гэтай краіне ўрада і яго дзеянняў. Аб гэтым заявіў  прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША. Вашынгтон цікавіць гарантаванне бяспечнага выезду грамадзян, захаванне правоў чалавека, у тым ліку жанчын, дзяцей і прадстаўнікоў меншасцяў. Аналагічную заяву зрабіў кіраўнік МЗС ФРГ: Германія гатова аказваць гуманітарную дапамогу Афганістану і падтрымліваць яго развіццё пры выкананні шэрагу ўмоў, галоўнай з якіх з'яўляецца стварэнне інклюзіўнага ўрада. Рашэнне аб складзе новага ўрада ў Кабуле можа быць аб'яўлена ўжо сёння. Між тым Вялікабрытанія вылучыць пакет дапамогі ў памеры 41,5 мільёна долараў для суседніх з Афганістанам краін. Гэтыя сродкі пойдуць на арганізацыю прытулкаў і санітарна-тэхнічных будынкаў для бежанцаў.