Праект "Прэч аўтахлам" у Віцебску аб'яднаў сотні гараджан

12 декабря 2016

Дарожнае становішча ўскладняе і прысутнасць застаялых аўто. Так званыя падснежнікі перашкаджаюць расчышчаць дарогі ад гурбаў і пасыпаць іх сумесямі. Праект "Прэч аўтахлам" у Віцебску аб'яднаў сотні гараджан. Каб стаць яго ўдзельнікам, дастаткова зрабіць здымкі машыны і адправіць іх у спецыяльную групу ў сацсетках. Шматлікіх уладальнікаў кінутых аўтамабіляў ужо ўдалося адшукаць. Ім высланы папярэджанні. Пакуль на лісты адрэагавалі нешматлікія, таму некаторыя аўто ўжо адправіліся на штрафстаянку.

Падключыцца да праекта можа кожны. Не выключана, што ў найбліжэйшы час такім жа чынам з аўтахламам пачнуць змагацца і ў іншых рэгіёнах краіны.