Праект бюджэту разгледзелі на пасяджэнні Савета Міністраў

30 августа 2013
Праекты бюджэту і прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на будучы год сёння разгледзелі на пасяджэнні Савета Міністраў. У ім прынялі ўдзел члены ўрада, міністры, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Абмяркоўвалі сёння і эканамічную сітуацыю. Распрацаваны дадатковыя меры па росце і дыверсіфікацыі экспарту, аптымізацыі імпарту, разгрузцы складоў, а таксама прыцягненні інвестыцый. Вызначаныя дадатковыя крыніцы валютных паступленняў у краіну. Як было адзначана, дадзеныя рашэнні дазволяць умацаваць эканамічную і энергетычную бяспеку рэспублікі.