Працягваюцца кастынгі незвычайных талентаў для супершоу Я магу!

13 октября 2014
Гэтым разам каманда Белтэлерадыёкампаніі адправілася ў Гомель. Адборы стартуюць сёння апоўдні і прадоўжацца да заўтрашняга вечара ў Доме прафсаюзаў. Для ўдзелу ў шоу не трэба спецыяльнай адукацыі. Няма і ўзроставых абмежаванняў, а вось нумар павінен доўжыцца не больш за пяць хвілін. Вызначаючы крытэрый адбору - тэлегенічнасць.

Глеб Шапо, рэжысёр-пастаноўшчык шоу Я магу!: Тое, што я бачу на сцэне, можа быць добра на сцэне, калі глядзіш як глядач з 3-га, 4-га, 8-га рада, але яно можа быць абсалютна непрыгожа ў кадры. А бывае, наадварот: на сцэне падаецца, што так сабе, а ў кадры гэты чалавек выглядае абсалютна па-іншаму: у яго ёсць харызма, гараць вочы - за такога чалавека чапляемся ў першую чаргу.


У паўфінале ўсяго 120 месцаў. Пасля папярэдніх адбораў з удзельнікамі будзе працаваць каманда медыяхолдынга. Тэлевізійная версія нумара будзе дапрацоўвацца з рэжысёрам-пастаноўшчыкам шоу. А над знешнім воблікам канкурсантаў папрацуюць стылісты. Імёны шчасліўчыкаў даведаемся ужо ў лістападзе.