"Джылі Інтэрнэшнл Карпарэйшн" нацэленая на далейшае стратэгічнае супрацоўніцтва з "БелДжы"

26 ноября 2018

"Джылі Інтэрнэшнл Карпарэйшн" нацэленая на далейшае стратэгічнае супрацоўніцтва з барысаўскім заводам "БелДжы". А гэта нарошчванне аб'ёмаў выпуску і новыя мадэлі, уключаючы перспектыўныя электрамабілі. Пра гэта сёння заявілі ў Мінскім аблвыканкаме, які наведала кіраўніцтва кітайскага горада Нінбо. Закранулі і тэму навучання персаналу.

Генадзь Свідзерскі, першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі: "Гэта значыць, каб у нас былі інжынеры і тэхнолагі, якія б развівалі гэтую галіну. І таксама мы падпісалі адпаведнае пагадненне па навучанні, па абмене вопытам для таго, каб ствараць новыя і перспектыўныя мадэлі".

І сёння ж кітайскі горад Нінбо і наш Барысаў падпісалі пагадненне аб устанаўленні дружалюбных сувязяў.