Працягваецца праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл нашай краіны

22 января 2014
Сёння іспыт праходзілі вайскоўцы 120-ай зенітна-ракетнай брыгады. У прыватнасці, батарэя Тор М2 ажыццявіла марш на палігон. Пасля гэтага заступіла на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. Гэтыя манеўры дазволілі адпрацаваць пытанні супрацьдыверсійных дзеянняў і авіяцыйнага прыкрыцця. У справе сябе таксама паказала падраздзяленне малавышыннай радыёлакацыйнай станцыі Раса-РБ і галоўныя козыры сучаснай ваеннай авіяцыі - беспілотныя лятальныя апараты.

Варта адзначыць, што наўмысна пры праверцы была створана складаная аператыўная абстаноўка. Менавіта ў такіх крытычных умовах і можна ўбачыць патэнцыял прафесіяналаў. У найбліжэйшыя дні будуць адпрацоўвацца разведвальныя і контрдыверсійныя задачы. Ацэнку такой рабоце дадуць прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі.