Працягваецца афіцыйны візіт дэлегацыі Узброеных Сіл Беларусі ва Узбекістан

23 мая 2019

Запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх і  сумесныя манеўры. У гэтыя дні на агульнавайсковым палігоне Гурум-сарай  праходзяць беларуска-ўзбекскія тактычныя вучэнні сіл спецыяльных аперацый дзвюх краін. Таксама прадугледжаныя перамовы з кіраўніцтвам абароннага ведамства Узбекістана і наведванне воінскіх часцей і органаў ваеннага кіравання.