Працягваецца актыўная падрыхтоўка да 9 Мая

21 апреля 2015

Асаблівая праграма да 70-годдзя Вялікай Перамогі - у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Тут праходзіць выстава “Капітуляцыя Германіі”. Можна ўбачыць апошні дзень працяглай вайны. На кадрах фотахронікі - падпісанне дакумента, які завяршыў Другую сусветную. Спецыялісты працуюць над адкрыццём яшчэ адной выставы. Яна будзе складацца з матэрыялаў музейных фондаў: карцін, малюнкаў і лістоў з фронта.

Беларускі музей удзельнічае таксама ў інтэрнацыянальным праекце. Да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Маскве на наступным тыдні адкрыецца выстава “У барацьбе супраць фашызму мы былі разам”. Адзін з раздзелаў прысвечаны будзе Беларусі.