Праблемы з пітнай вадой у Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Мінска

24 июня 2020
Праблемы з пітнай вадой сёння ўзніклі ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы. З самай раніцы мінчане скардзіліся на якасць і пах вады з-пад крана. Праблему максімальна аператыўна ў гэтыя хвіліны вырашае профільнае прадпрыемства  "Мінсквадаканал". Узяты пашыраныя пробы вады на адпаведнасць санітарным нормам. У мікрараёны  Сухарава, Малінаўка і Паўднёвы Захад  накіраваныя цыстэрны з чыстай артэзіянскай вадой. Адна з магчымых прычын сапсавання -   высокія тэмпературы паветра, якія трымаюцца ў Мінску другі тыдзень. Паводле слоў спецыялістаў, праблема будзе вырашана сёння да канца дня. А пакуль лепш не карыстацца вадой з-пад крана і не гатаваць на ёй ежу.

Літаральна некалькі гадзін таму ў  лабараторыі былі выкананы  даследаванні праблемнай вады. Па асноўных паказчыках (шчолачнасць,  наяўнасць аміяку, хлору)  яе якасць адпавядае  санітарным нормам. Зараз спецыялісты праводзяць работы па  прамыўцы водаправоднай сеткі.