Набыць нехарчовыя тавары з выгадай да 50%

4 августа 2016

У жніўні гандлёвыя цэнтры сталіцы правядуць дні і нават тыдні скідак. Сёння мінус 15% ад звычайнай цаны на нехарчовыя тавары прапануюць у магазіне «1000 дробязей». 9 жніўня скідка ў 20% распаўсюдзіцца на канцылярскія прылады, парфумерыю, бытавую тэхніку, адзенне ва ўнівермагу «Беларусь». 11 жніўня ў ГУМе – мінус 20%. А ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» абяцаюць знізіць цану некаторых тавараў напалову. 27 і 28 жніўня ўсе ўнівермагі Мінска далучацца да адзінага дня скідак.