Прыносім свае выбачэнні

23 января 2018

22 студзеня 2017 года на тэлеканале "Беларусь 1" у тэлеперадачы "Навіны. Зараз" у 17:00 з-за тэхнічнай памылкі ўзаемадзеяння тэкставай вёрсткі і сістэмы абмену відэафайламі відэаінфармацыя аб спрэчках бакоў у Мінскім гарадскім судзе па справе аўтараў выдання "Рэгнум" суправаджалася відэарадам іншага судовага працэсу. Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі прыносіць свае выбачэнні за памылковы відэарад, які быў паказаны ў эфіры. Пры гэтым тэхнічны збой у сістэме быў аператыўна ліквідаваны і карэктны матэрыял аб судовым працэсе над аўтарамі выдання "Рэгнум" выйшаў у праграме "Зона Х" у 18:15.