Запрашаем на "Праменад" па культурных мерапрыемствах Мінска

2 февраля 2024

Рэкардсмен па колькасці сустрэч Новага года - гэта Белдзяржфілармонія. У гэтыя хвіліны сімфоніі галоўнай залы прысвячаюць кітайскай культуры і новаму (па кітайскім календары) 2024-му. Паралельна ў Палацы Рэспублікі разгарнулася "Віцебская батлейка". Так, вярнуўся ў афішы фестываль "Беларусь - мая песня". І 4 прэм'еры ў другім Палацы - мастацтва. Запрашаем на "Праменад" па залах.

У Белдзярфілармоніі сустракаюць вясну. Не, люты - гэта не рана для кітайскай культуры. Краіну Узыходзячага сонца прапануюць разумець глыбей. Праз мелодыі - ад калабарацыі беларускага сімфанічнага аркестра і кітайскага ансамбля “Хуасін”. І праз яшчэ адзін квартал на плошчы Перамогі - пачуцці па квадрату Малевіча. Сусветнаму твору - 110 гадоў. І адразу 4 выставы ў Палацы мастацтва.

Першая ад тандэма беларускага, сямейнага, керамічнага - Валерыя і Максіма Калтыгіных. Бацька і сын паглядзелі на жывёльныя істоты інакш, супрэматычна. Гэта не сумесная праца, бо імправізацыя паралельна ў розных майстэрнях. Ад супрэматызму тут простыя лініі і толькі намёкі.

На Палессі не блукалі, постаці - з фантазіі і назіральнасці. Новы праект як працяг канцэптуальнага цыкла. Два гады таму стэтам дэманстравалі "Расліны ў кераміцы".

Прэм’ера жывёльнага свету ў кераміцы - гэта прысвячэнне "Чорнаму квадрату" Казіміра Малевіча. Самай спрэчнай карціне-космасу - 110 гадоў. Сам мастак называў свой твор іконай. А сучасны авангард ці такі ж рэвалюцыйны? "Лінія жыцця" "Чорнага квадрата" - у новай выставе ад Беларускага саюза мастакоў.

Больш за сотню ідэй-правакацый. Філасофія, схаваная ў квадраце, коле ці ў крыжы. Сучасныя беларускія масткакі трансфармавалі твор Малевіча.

Расшыфруем і назву - "1,10 квадрата". Упершыню “Чорны квадрат” быў паказаны на "Апошняй футурыстычнай выставе карцін "0,10" у Петраградзе. Тады быў снежань 1915 года. Зараз старая назва павялічылася на адзінку.

У адной прасторы студэнты і масцітыя мастакі. Кожны ў гульні з формай. Так бачаць "край азёраў", "рэстаўрацыю" ці "выхад".


Свая філасофія і на паверсе першым, не праходзьце міма. Тут пра квадрат таксама, але ў шкле і кераміцы. Акрамя матэрыялу, мастакоў абмежавалі "плоскасцю". Палатно - месца для гульні ў фактуру. Пэндзлямі, палівам, тэмпературай і агнём. Аднолькавыя параметры - чыстае супадзенне.

Праект "ПЛАСТ" у 2024 годзе адбываецца трэці раз. Палац мастацтва дэкламуе эксперыменты. Адзін з такіх - "Міфалагема тысячагоддзяў". Самая вялікая па памеры манументальная карціна ў Еўропе, але створана рукамі беларуса. Алесь Родзін. Мастаку - асабісты ўспамін.

Эксперыментальным фантазіям памеру ва ўсю сцяну - увесь другі паверх. Алесь Родзін пайшоў з жыцця два гады таму, у 75. Пачынаў як класік, але хутка змяніў арыенцір. "Нон-стоп-панарама" - такі адметны метад. Фігуры не па канонах шакіравалі Еўропу ў пачатку стагоддзя. Асабліва натхняў Берлін. Буйны космас - да 25 лютага ў Палацы.