Прыём плацяжоў па картках

11 августа 2015

Да канца года ўсе магазіны, якія працуюць у Байнэце, абавязаны забяспечыць сваім кліентам прыём плацяжоў па банкаўскіх картках, нагадваюць у Нацбанку Беларусі. Гэтае патрабаванне датычыцца і тых віртуальных гандлёвых аб'ектаў, якія дастаўляюць тавар літаральна да кватэры, і тых выпадкаў, калі кур'ерская дастаўка не патрабуецца. У першую чаргу, гаворка ідзе аб тэрміналах, якія абавязаны быць у наяўнасці ў прадаўца пры наведванні пакупніка дома. Аднак і ў іншых выпадках кліент таксама будзе мець права выбіраць безнаяўную аплату пакупак.

Патрабаванне абавязковай наяўнасці тэрміналаў у інтэрнэт-магазінах звязана з папулярнасцю безнаяўных разлікаў у Беларусі. Да канца года іх доля ў рознічным тавараабароце павінна скласці 50%. Пакуль жа толькі кожная чацвёртая пакупка аплачваецца з дапамогай пластыкавай карткі.