Прэзідэнцкі спартыўны клуб працягвае пералічваць грашовыя сродкі ў рамках праекта "Алімпійскі шлях"

4 июля 2019

Час добрых спраў!  Прэзідэнцкі спартыўны клуб  працягвае пералічваць грашовыя сродкі  на рахункі спартыўных навучальных устаноў Беларусі  ў рамках праекта "Алімпійскі шлях".

Беларускія атлеты, якія паспяхова  выступілі на Еўрапейскіх гульнях,  атрымалі права выбраць спартыўную школу, якой будзе аказана спонсарская  дапамога. Сярод такіх устаноў апынулася і Лагойская СДЮШАР. Выхаванкі: Васіліса Марзалюк (вольная барацьба)  і жаночая баскетбольная каманда выбралі родную школу для аказання падтрымкі. 22 тысячы 500  рублёў пералічана на развіццё комплексу і закуп новага абсталявання.

Усяго  прадстаўнікі адзінаццаці відаў спорту выбралі 17  розных спартыўных навучальных устаноў, у якія будзе накіраваная дапамога ў памеры 222,5 тысячы рублёў.