Прэзідэнцкі аркестр сыграў "Мелодыі стагоддзя" на ганку радзільнага дома

13 сентября 2019
Такі Дзень горада сапраўды запомніцца і маладым сем'ям, якія літаральна некалькі  дзён назад сталі бацькамі ў шостай клінічнай бальніцы. Пад Прэзідэнцкі аркестр Беларусі  выпісвалі восем сем'яў. Паслухаць адзін з вядучых   заслужаных калектываў краіны сабралася больш за сотню чалавек.  Павіншаваць нованароджаных, бацькоў і ўвесь медперсанал з Днём Мінска прыйшлі знакамітыя спартсмены і артысты: Аляксандра Герасіменя, Міхаіл Захараў, Аляксандр Глеб і Іван Вабішчэвіч.