iPhone 7 ўзарваўся ў руках уладальніка

12 октября 2016

Па слядах самсунга. iPhone 7 узарваўся ў руках уладальніка падчас здымкі відэа. Аскепкі шкла пакінулі раны на твары карыстальніка, а іскра абпаліла палец на руцэ. Хлопец звярнуўся ў службу падтрымкі, аднак там яму паведамілі, што не ўпаўнаважаныя вырашаць такія пытанні, але пераправілі ў штаб-кватэру Apple, дзе прынялі заяву. На гэты момант праходзіць праверка фактаў, выказаных маладым чалавекам.

Адзначым, некаторыя карыстальнікі прыстасаванняў першай партыі скардзіліся на незразумелае шыпенне з корпуса iPhone 7, але выпадак "самазнішчэння" пакуль адзінкавы.