Прэзідэнт сёння сустрэнецца з педагагічным актывам краіны

29 июня 2020
У Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" запрасілі тысячу чалавек з усёй Беларусі. Размова пойдзе аб працы сістэмы адукацыі ў цэлым. Закрануты ўсе прыступкі - ад дашкольнай і сярэдняй, да сярэдне-тэхнічнай і вышэйшай. Сустрэча ў такім фармаце яшчэ раз падкрэслівае асаблівую ролю настаўнікаў і навуковай эліты. 2020 год асаблівы - ён завяршае пяцігодку, ствараецца зачын на наступныя пяць гадоў. Праца ва ўмовах пандэміі, зарплаты, жыллё для маладых спецыялістаў - гэта тэмы, якія абмяркоўваюць у кулуарах.

Падрабязнасці вялікай размовы Прэзідэнта з педагагічным актывам краіны ў наступных выпусках навін.