Прэзідэнт з рабочай паездкай у Віцебску

4 декабря 2020

Прэзідэнт сёння з рабочай паездкай у Віцебску. У цэнтры ўвагі - сітуацыя з каранавірусам у рэгіёне і ў краіне ў цэлым. Аляксандр Лукашэнка наведвае ў гэтыя хвіліны Віцебскую абласную радзільню, дзе яму дакладуць аб працы ўстановы ў цяперашнім эпідстановішчы. Тры тыдні таму клініку перапрафілявалі для аказання дапамогі цяжарным, парадзіхам, пацыенткам гінекалагічнага профілю з COVID-19 і прыкметамі іншых рэспіраторных паталогій. Сёння ў палатах бальніцы атрымліваюць дапамогу 45 цяжарных жанчын. У тым ліку 10 з дыягназам пнеўманія.

Сітуацыя з каранавірусам у краіне пад кантролем прэзідэнта

Чакаецца, Аляксандр Лукашэнка сёння таксама прыме ўдзел у пасяджэнні абласнога штаба па пытаннях процідзеяння каранавіруснай інфекцыі на Віцебшчыне. Такія штабы створаныя ў кожнай вобласці краіны. Іх праца накіраваная на маніторынг сітуацыі, дапамогу бальніцам рэгіёнаў. Сітуацыя з COVID-19 пад асабістым кантролем кіраўніка дзяржавы. Нагадаем, аб сваім намеры пабываць у шэрагу рэгіянальных медустаноў, занятых пад каранавірусную інфекцыю, прэзідэнт заявіў тыдзень таму, наведваючы 6-ю мінскую бальніцу. Такія візіты па краіне працягнуцца.