Дэлегацыя Прыморскага краю наведвае Магілёўскую вобласць

15 июля 2019

Сёння Беларусь падтрымлівае адносіны з 80 расійскімі рэгіёнамі. Акцэнт на развіцці эканамічнага супрацоўніцтва сёння дамовіліся зрабіць Магілёўская вобласць і Прыморскі край. На сустрэчы ў Магілёве старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца і губернатара рэгіёна Расіі Алега Кажамякі стала вядома, што расійскі бок зацікаўлены ў вопыце беларускіх аграрыяў у галіне насенняводства, бульбаводства, вырошчвання ягад і садавіны, а таксама ў сельгастэхніцы, адаптаванай да ўмоў гаспадарання ў Прыморскім краі.

На Магілёўліфтмашы ўжо сёння гатовыя да павелічэння экспартных паставак у далёкаўсходнім кірунку. На заводзе губернатары асабіста выпрабавалі ліфт, які на днях выклікаў фурор на міжнароднай выставе. Таксама дэлегацыя Прыморскага краю пабывала на малакаперапрацоўчым прадпрыемстве і пакаштавала малочную і мясную прадукцыю.

Па выніках перамоў плануецца падпісаць пратакол намераў аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскай вобласцю і Прыморскім краем. Гэта стане пунктам адліку па падрыхтоўцы аналагічнага пагаднення, якое бакі пасля дэталёвай распрацоўкі плануюць падпісаць у 2020 годзе.