Прэзідэнт павіншаваў калектыў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой"

25 сентября 2021

Пачнём наш суботні выпуск са старонак, якія навекі ў нашай памяці людской. Памяці аб тых, хто склаў сваю галаву за нашу сучаснасць і будучыню. Роўна 50 гадоў таму адкрылі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". 25 верасня 1971 года ў цытадэлі запалілі Вечны агонь. І з тых часоў  пакланіцца подзвігу абаронцаў прыйшлі  больш за 20 мільёнаў чалавек. За значныя дасягненні ў захаванні гістарычнай спадчыны і ўвекавечанні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай  Брэсцкая крэпасць-герой указам Прэзідэнта  ўдастоена ордэна Францыска Скарыны.  Кіраўнік дзяржавы павіншаваў калектыў  мемарыяльнага комплексу  з 50-годдзем з дня заснавання.

Дзякуючы  карпатлівай працы калектыву  мемарыяльнага комплексу  сучаснікі адкрываюць новыя старонкі  абароны крэпасці і захапляюцца подзвігам  гераічнага пакалення пераможцаў. Разам з мільёнамі наведвальнікаў з блізкага і далёкага замежжа,  якія пабывалі ў мемарыяле  за паўстагоддзя, мы схіляем галаву і ў думках гаворым дзякуй  кожнаму, хто ваяваў тут  за жыццё і чыстае неба над галавой. Перакананы, ваша дзейнасць, накіраваная на захаванне  праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і ролі ў ёй  нашага народа,   дапамагае выхоўваць сапраўдных патрыётаў. Дазваляе Беларусі і далей з гонарам будаваць сваю будучыню на падмурку  народнага адзінства, агульначалавечых каштоўнасцей, міру і згоды",  -  падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

50 гадоў таму мемарыял  быў маштабнай будоўляй, грошы на яе збіралі ўсім Савецкім Саюзам.  Да юбілею  музейныя супрацоўнікі распавялі, як ствараліся манументы, паказалі нябачны для турыстаў бок крэпасці. Эксклюзіўныя кадры  ў  Марыі Тройніч (відэа).