Прэзідэнт наведвае дзіцячую інфекцыйную клінічную бальніцу Мінска

25 декабря 2020

Як ратуюць ад COVID? Прэзідэнт працягвае маніторыць сітуацыю па аказанні дапамогі пацыентам з каранавірусам не па кабінетных дакладах профільных чыноўнікаў, а ў бальніцах па ўсёй краіне. Сёння Аляксандр Лукашэнка наведвае сталічную дзіцячую інфекцыйную бальніцу. Кожнае дзіця з COVID, якое пражывае ў Мінску, трапляе на лячэнне менавіта сюды. З лютага тут аказалі дапамогу 1731 дзіцяці. З іх у 169 хваробу ўскладніла пнеўманія. Другая хваля прынесла больш клопатаў. Калі вясной цяжкімі пацыентамі станавіліся, як правіла, людзі старэйшага ўзросту з хранічнымі захворваннямі, то зараз дапамога патрэбна яшчэ і маладым пацыентам. Знаходзячыся ў дзіцячай инфекцыёнцы, прэзідэнт цікавіўся, наколькі яна сёння адпавядае сучасным падыходам, і асабліва звярнуў увагу на функцыянальнасць пры будаўніцтве і рэканструкцыі бальніц.


Штогод тут лечаць больш як 25 тысяч дзяцей

Зараз, улічваючы эпідабстаноўку, нямала намаганняў сканцэнтравана менавіта на супрацьстаянні каранавірусу. Праца клінікі і яе аддзяленняў, наяўнасць усяго неабходнага для аказання дапамогі самым маленькім пацыентам, а таксама ўсе нюансы арганізацыі лячэбнага працэсу - усё гэта ў цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы ў "чырвонай" зоне. Градус увагі да сітуацыі з каранавірусам у краіне не слабее.