Аляксандр Лукашэнка пагаварыў з работнікамі Беларуськалія

26 июня 2020
У горадзе шахцёраў Прэзідэнт, вядома, адказаў і на пытанні працоўнага калектыву. Гэта важна, калі тваю праграму развіцця на 7 гадоў наперад  падтрымліваюць на вышэйшым узроўні. А новы завод, які літаральна адваёўвае ў грандаў новую нішу на сусветным рынку,  гэта вынік сяброўства двух лідараў: Беларусі і Кітая. Гарнякі выкарысталі момант па поўнай. Спыталі і пра маштабнае - ад стабільнасці ў дзяржаве да пандэміі, але не забылі і пра надзённае - добраўпарадкаванне і развіццё важнага для краіны рэгіёна. Як гэта было - ведае Андрэй Крывашэеў

Дзяржаваўтваральны Беларуськалій

Беларуськалій для нашай краіны не проста брэнд, працоўны калектыў і падаткі. Гэта не проста горадаўтваральнае, гэта шмат у чым дзяржаваўтваральнае прадпрыемства - нацыянальны набытак. Прычым, як і Беларусь у цэлым, Беларуськалій ні на секунду не спыняе развіццё. Толькі летась увялі ў строй новы завод, а сёння ўжо запланавалі новую лінію - мэта адбіць у канкурэнтаў 5 % сусветнага рынку па НК угнаенням. Вось ён па паўтоны нітрат калію. Ужо гатовы на экспарт.

Гэты праект нарадзіўся ў 2017. Вырас з беларуска-кітайскага партнёрства. Хуткасць, з якой узвялі,  уражвае. Усё - ад генплана да першай тоны - за паўтара года. Сама прадукцыя для прэміяльных рынкаў Еўрасаюза, беларусы сваімі сіламі давялі кітайскую тэхналогію да дасканаласці. Дарэчы, нават у выбары культур, для якіх угнаенні падыходзяць, глыбокі сімвалізм.

Сусветныя рынкі і імпартазамяшчэнне

Пакуль Кітай закрыты з-за каранавіруса, ключавыя экспартныя рынкі -  гэта такія не падобныя Казахстан, Грэцыя, Марока, Іспанія, Аўстралія і Перу. Завод вырашае і яшчэ адну задачу - імпартазамяшчэнне. Калі суседзі закрыліся на каранцін і самаізаляцыю,  менавіта гэты завод выратаваў ураджай. 

Прэзідэнт наведвае Белкалій далёка не ўпершыню. А ход перамоў з Паднябеснай і будоўлі ведае лепш за многіх мясцовых кіраўнікоў. Таму пытае пра іншае - сусветныя цэны, рынкі, сацыяльную сферу і калектыў. Гэта сёння больш важна. 

Спыняцца Беларуськалій не збіраецца. Інвестыцыйная праграма да 2027 года. Тут і знакамітае Петрыкаўскае радовішча (яго асабіста курыруе Прэзідэнт)  і менш вядомы Дарасінскі руднік. Плюс другая чарга НК завода. Вялікую справу задумалі ў складаны момант, гавораць у калектыве, але мы справімся, мы ж шахцёры. 

Машыніст Дзмітрый Серакоў - гарняк у чацвёртым пакаленні. На Урале працавалі прадзед і дзед, шахцёрскую дынастыю падхапілі бацька Дзмітрыя і ён сам, але ўжо ў Салігорску. На чацвярых цэлае стагоддзе агульнага працоўнага стажу. Як, бываючы ў Салігорску, можна не пагаварыць з такімі гераічнымі людзьмі. Прэзідэнт выкарыстоўвае магчымасць гарнякоў падтрымаць і абнадзеіць.

Не прыватызацыі - так абнаўленню Канстытуцыі

Беларуськалій не проста нацыянальны набытак,  гэта яшчэ і актыў сусветнай каштоўнасці, які дадае ў цане кожны год. За апошнія 6 амаль удвая павялічылася здабыча, а доля на сусветным рынку вырасла з 13 з паловай да 21 з лішнім працэнта. Г.з. кожная пятая тона ў свеце сёння  наша. Ну як можна прыватызаваць або прадаць такі актыў?
 

Народныя пытанні

А што хвалюе саміх гарнякоў? Пры стабільна працуючым гіганце - дарога да дачы і адпачынку. 

Дарогу пачнём з панядзелка. Давядзём да Мікашэвіч. Яна патрэбная. З Гомеля да Брэста мы будзем будаваць 4-палоску. За еўрапейскія грошы.

Яшчэ адзін народны запыт - мясцовая славутасць лазня. Яна - аднагодка самога горада і за такі тэрмін маральна і фізічна састарэлая. Як аматар сапраўднага пару Прэзідэнт абяцае: падумаем, як зрабіць сучасны цэнтр, каб не проста пар, а здароўе, цаніць якое прымусіла пандэмія. Як і свабоду без татальнага каранціну і спыненай эканомікі.

Яшчэ адно важнае для завадчан пытанне - пенсіённая няроўнасць. І-за пералічэнняў адзін і той жа стаж лічаць па-рознаму. Прэзідэнт тут жа даручае разабрацца і выправіць з 1 студзеня, гэта значыць - з новага бюджэту. 

Устойлівасць дзяржавы - каштоўнасць скрозь пакаленні

А вось пытанне на злобу дня - палітычнае. Мясцовае грамадства - прасунутае, нават на зносінах з гаджэтамі спыталі - чаго там Мінск хвалюецца?

І яшчэ пытанне - пра маскоўскі парад. Адна справа глядзець па тэлевізары або гаджэце, а як ён адчуваўся з самой Краснай плошчы?

Можна спрабаваць раскалыхаць сталіцу на вірус, эканамічны крызіс, майдан або інтэрнэт-холівар - інфармацыйную вайну. Але з такім стрыжнем, як у Салігорску і яшчэ ў сотні гарадоў - майстроў сваёй справы, у дзяржавы ў цэлым ёсць нацыянальны хрыбет і прышчэпка ад любой з чатырох пандэмій.